На актыўную працу па фарміраванні пазітыўнага іміджу Беларусі за мяжой настроены беларускі парламент.

27 февраля 2017

Сёння пра гэта журналістам заявіў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук. Дэпутаты шостага склікання гатовыя да актыўнай працы парламенцкіх груп і супрацоўніцтву ў міжнародных арганізацыях. Менавіта гэтыя пытанні абмяркоўваліся на мінулым тыдні на зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Пасяджэнне прайшло ў Вене. Беларуская дэлегацыя правяла шэраг перамоў і сустрэч з калегамі з іншых краін, а таксама з кіраўніцтвам еўрапейскай структуры.

Баляслаў Пірштук, намстаршыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: 

"На ўсіх узроўнях да беларускай дэлегацыі было добрае, цёплае стаўленне. І мы ўпэўніліся, што і ў працэсе зносін, і ў працэсе пасяджэння досыць пазітыўна гучала Рэспубліка Беларусь падчас выступленняў, асабліва ў тых дакладчыкаў, якія абмяркоўвалі тэмы, звязаныя з сітуацыяй вакол Беларусі. Першым чынам, гэта пытанне Украіны абмяркоўваецца. Адносіны Расійскай Федэрацыі з Украінай, пытанні Нагорнага Карабаха, вы ведаеце, там ёсць вызначаныя цяжкасці ў нашых партнёраў - Азербайджана і Арменіі. І Рэспубліка Беларусь ва ўсіх гэтых працэсах фігуравала як добрая такая, міратворчая пляцоўка па дасягненні міру на сумежных тэрыторыях".

З 15 па 17 сакавіка Беларусь плануе наведаць старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутонен. Чакаецца падпісанне пагаднення паміж беларускім парламентам і еўрапейскай арганізацыяй. Нагадаем, у ліпені Мінск будзе прымаць 26-ю сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая збярэ каля 700 гасцей амаль з 60 краін.