Маніторынг парламенцкіх выбараў здзяйсняюць міжнародныя назіральнікі

10 сентября 2016

Сёння ў Мінску адбылася сустрэча старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з прадстаўнікамі ад МПА СНД. Каардынуе групу назіральнікаў намеснік старшыні мажыліса парламента Казахстана Уладзімір Бажко. Падчас сустрэчы ён адзначыў, што ўражаны працай беларускага боку па забеспячэнні празрыстасці і дэмакратычнасці выбараў.

Адзначым, што група міжнародных назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД сфарміраваная для вядзення кароткатэрміновага і доўгатэрміновага маніторынгу падрыхтоўкі і правядзення выбараў у беларускі парламент. У яе склад увайшлі больш як 40 міжнародных назіральнікаў, якія прадстаўляюць сем дзяржаў: Азербайджан, Арменію, Казахстан, Кыргызстан, Малдову, Расію і Таджыкістан. Сярод іх - дэпутаты, прадстаўнікі вышэйшых заканадаўчых органаў улады, супрацоўнікі сакратарыята Савета МПА СНД і іншыя эксперты.