Шматлікія вучэнні ў краінах НАТА накіраваныя на абвастрэнне становішча ў свеце

18 июня 2015

Аб гэтым сёння ў Маскве заявіў Генеральны сакратар АДКБ. Акрамя таго, Мікалай Бардзюжа падвёў вынікі раптоўнай праверкі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, якая прайшла напярэдадні, і высока ацаніў дзеянні беларускіх вайскоўцаў.

Раптоўная праверка боегатоўнасці Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ была праведзеная ўпершыню. Паводле ацэнак назіральнікаў, яна прайшла добра. Гэта датычыцца і перакідвання ваенных сіл у Таджыкістан, іх прыёму і правядзення аперацыі. Выпрабавалі розныя віды транзіту, хуткі збор і боегатоўнасць сіл.