Місія СНД: Выбары прайшлі на канкурэнтнай аснове, адкрыта і галосна

18 ноября 2019

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі прайшлі на канкурэнтнай аснове, адкрыта і галосна. Гэта меркаванне назіральнікаў ад СНД. Яго выказаў кіраўнік місіі Сяргей Лебедзеў. Паводле ацэнак назіральнікаў, электаральная кампанія была арганізаваная годна. Місія СНД была самай шматлікай на парламенцкіх выбарах у Беларусі. У яе складзе было 475 прадстаўнікоў васьмі краін Садружнасці. Гэта дазволіла назіраць за электаральнымі працэсамі ва ўсіх абласцях Беларусі.

Місія ШАС прызнае выбары празрыстымі і дэмакратычнымі

Празрыстымі і дэмакратычнымі прызнае парламенцкія выбары ў Беларусі і місія Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Пра гэта сёння журналістам заявіў кіраўнік назіральнікаў ад арганізацыі Сё Сяаюн. Кампанія адпавядала патрабаванням нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязацельствам, якія ўзяла на сябе Беларусь. Дарэчы, на гэтых выбарах была ў цэлым самая маштабная прысутнасць міжнародных назіральнікаў за апошнія 10 гадоў. Звыш тысячы прадстаўнікоў СНД, БДІПЧ АБСЕ і ПАСЕ назіралі, як праходзіла народнае волевыяўленне.

Дарэчы, на гэтых выбарах была ў цэлым самая маштабная прысутнасць міжнародных назіральнікаў за апошнія 10 гадоў. Звыш тысячы прадстаўнікоў СНД, БДІПЧ АБСЕ і ПАСЕ  назіралі, як праходзіла народнае волевыяўленне.



Тэгі:

#Выборы 2019