Сусветная супольнасць высока цэніць вопыт Беларусі ў дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця

24 января 2019

Архітэктуру кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця, распрацаваную ў Беларусі, высока ацаніла сусветная супольнасць. Пра гэта заявіла нацыянальны каардынатар Мар'яна Шчоткіна. У гэтыя хвіліны ў Мінску праходзіць Першы нацыянальны форум па ўстойлівым развіцці. Тэмы абмеркавання - эканамічны рост, экалагічная бяспека, запатрабаваная адукацыя і здароўе людзей. Прывітанне ўдзельнікам сустрэчы накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Платформа для давання справаздачнасці па Мэтах устойлівага развіцця ўжо даступная на сайце Статыстычнага камітэта. Яна ўключае 255 нацыянальных паказчыкаў.