Мінулыя два дні ў беларускай сталіцы прайшлі пад знакам вялікай палітыкі

25 октября 2013

Вышэйшы еўразійскі эканамічны савет напярэдадні, Саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД сёння сталі падзеямі, якія, з аднаго боку, падагульнілі пэўны перыяд інтэграцыйнага ўзаемадзеяння на постсавецкай прасторы, з іншага - азначылі новыя мэты, дасягнуць якія можна толькі разам. Сустрэча прэзідэнтаў краін Садружнасці стала галоўнай падзеяй не толькі дня сённяшняга, але і ключавым мерапрыемствам цэлага года старшынства нашай краіны ў СНД. Як адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы, за гэты час наша краіна выканала ўсе абавязацельствы і рэалізавала план канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на інтэграцыю на карысць чалавека. Высокія госці асабліва падкрэслілі выдатную падрыхтоўку саміту беларускім бокам. Канструктывізм, прагматызм і канкрэтыка - такіх падыходаў заўсёды прытрымвалася Беларусь. І гэты раз вынікі двухдзённай працы ў Мінску экспертная супольнасць ужо ацаніла як прадуктыўныя, а цэлы шэраг прынятых рашэнняў названы гістарычнымі. Сустрэчы на вышэйшым узроўні пацвердзілі зацікаўленасць лідараў рэспублік постсавецкай прасторы ў інтэграцыі. У Беларусі нейкая асаблівая атмасфера цяпла і гасціннасці, адзначалі ў кулуарах замежныя карэспандэнты. Можа, таму так лёгка па-дзелавому і галоўнае - дзейсна прайшлі два найбуйнейшыя мерапрыемствы. Бакі гатовыя шукаць не толькі новыя магчымасці для партнёрства, але і кампрамісы для пераадолення любых бар'ераў. Кіраўнікі дзяржаў Садружнасці не ўтойвалі свайго захаплення і новым сімвалам беларускай дзяржаўнасці - Палацам Незалежнасці. Па-добраму зайздросцячы свайму беларускаму калегу, яны адзначылі: беларусы ўмеюць будаваць. Замест 57 месяцаў палац быў пабудаваны за кароткія 29. І па камфорце ў працы не саступае лепшым сусветным аналагам. Як даніну павагі і як памяць лідары дзяржаў пасадзілі ля новага сімвала незалежнай Беларусі Алею ганаровых гасцей.


З падрабязнасцямі Сяргей Хамянтоўскі (відэа).