Мінскі форум: эксперты ўпэўненыя ў выніковасці

8 октября 2019

У цэлым другі дзень працы на палях маштабнага форуму "Мінскі дыялог" выдаўся насычаным. Тон дыскусіям шмат у чым задала ранішняя пленарная сесія высокага ўзроўню "У пошуках парадку міру і супрацоўніцтва для Еўропы". Эксперты ўпэўненыя, што цяперашні форум у будучыні дасць адчувальныя вынікі.

Бранімір Філіповіч, памочнік міністра замежных спраў па палітыцы бяспекі Сербіі: "Прамова Прэзідэнта была выбітнай. Я прымаў удзел у папярэдняй канферэнцыі, прысвечанай барацьбе з тэрарызмам з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, і на мой погляд, Прэзідэнт Лукашэнка даў усім вельмі адкрытую магчымасць выказацца, абмеркаваць тэмы, цікавыя ўсім. Я ўпэўнены, што ўсе разам мы зможам знайсці рашэнні праблем, а гэта дадатна адаб'ецца на стане як бяспекі ў Еўропе, так і бяспекі ў шырэйшым маштабе".

Фёдар Вайталоўскі, дырэктар Інстытута сусветнай эканомікі і міжнародных адносін Расійскай акадэміі навук: "Для мяне былі надзвычай цікавыя першым чынам выказванні Аляксандра Рыгоравіча па сітуацыі, якая склалася пасля выхаду ЗША з ДРСМД. Беларусь добраахвотна бярэ на сябе абавязацельствы не размяшчаць на сваёй тэрыторыі ракеты сярэдняй і меншай далёкасці датуль, пакуль не ўзнікнуць адпаведныя пагрозы для Беларусі або саюзнікаў Беларусі. Гэта вельмі такая абнадзейлівая заява, і фактычна гэта рэакцыя на тую ініцыятыву, з якой выступіў Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін".

Вялікая дыскусія не закранала толькі ваенныя аспекты. Удзельнікі абмяркоўвалі палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя тэндэнцыі. Галоўная мэта "Мінскага дыялога" - агульная стабільнасць, гарантамі якой могуць стаць адзіныя правілы і нормы паводзін у сферах міжнародных адносін.