"Мінскі дыялог" завяршыў сваю работу

26 мая 2018

Трохдзённы міжнародны форум сабраў амаль 400 удзельнікаў з 50 краін. Адбылося больш за 10 маштабных пленарных сесій на самыя надзённыя тэмы, актуальныя размовы ў фармаце круглага стала. Лейтматыў адзін - гарантаваць бяспеку як асобных рэгіёнаў, так і ўсяго свету шляхам раўнапраўнага дыялогу. І ён будзе прадоўжаны.

Як прызнаваліся ўдзельнікі, для многіх мінская экспертная канферэнцыя стала толькі пачаткам доўгатэрміновых плённых кантактаў. Якімі менавіта яны будуць? Сваімі меркаваннямі падзяліліся госці форуму ў праграме "Галоўны эфір". Эксклюзіўнае інтэрв'ю ўжо ў гэтую нядзелю ў 9 вечара.