Форум "Мінскі дыялог" завяршыў сваю працу

25 мая 2018

Трохдзённы міжнародны форум сабраў каля 400 удзельнікаў з 50 краін.

Адбыліся пленарныя сесіі на самыя надзённыя тэмы. Лейтматыў адзін - гарантаваць бяспеку як асобных рэгіёнаў, так і ўсяго свету шляхам раўнапраўнага дыялогу. Для многіх мінская экспертная канферэнцыя стала пачаткам доўгатэрміновых і плённых кантактаў.

Тоні ван дэр Тогт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных адносін Clingendael (Нідэрланды) : "У нас няма альтэрнатывы - мы ў любым выпадку прыйдзем да чагосьці дзякуючы гэтаму дыялогу. Я ўжо ўдзельнічаў у падобных дыялогах паміж ЕС і расійскімі экспертамі. Заўсёды трэба ў такія дыялогі прыцягваць урад - часам гэта бывае нялёгка. Вы ведаеце і ўкраінскі канфлікт, і інфармацыйную вайну, якая ахапіла свет. Сёння мы завем гэта гібрыдным канфліктам. Ад гэтага пакутуе столькі розных сфер, нам трэба спыніцца і падумаць, што з гэтым рабіць".

Іаханес Шрапс, палітолаг (Германія): "Усходняе партнёрства" - гэта сапраўды вельмі важна, асабліва з пункта погляду Еўропы. Вельмі важна быць у цесным кантакце з партнёрамі-суседзямі. Гэта, дарэчы, тэма адной з мінулых пленарных сесій. Для мяне як прадстаўніка бундэстага тэма кантактаў вельмі актуальная. Шукаць і знаходзіць цесныя сувязі з калегамі з суседніх краін. Тут, на "Мінскім дыялогу", праведзеныя вельмі важныя дыскусіі".

Першыя вынікі перамоў - сёння ў "Панараме".