"Мінскі дыялог" працягвае сваю працу ў гатэлі Marriott

24 мая 2018

Тут стартавалі паралельныя інтэрактыўныя сесіі, арганізаваныя партнёрамі "Мінскага дыялогу". Сярод іх буйныя і аўтарытэтныя замежныя фонды з Еўропы і ЗША.

Расказвае Вольга Давідовіч.

Удзельнікі форуму ўжо вярнуліся з так званай выязной пленарнай сесіі і зараз ужо працягваюць працу тут. На парадку дня пытанні, што тычацца ўсходнееўрапейскага рэгіёна. Сёння яго называюць адным з эпіцэнтраў міжнароднай напружанасці. І тут у Мінска, як гаворыцца, жыццёвая цікавасць.

Беларусь знаходзіцца ў самым сэрцы Еўропы - паміж двума магутнымі палітычнымі цэнтрамі. Таму наша краіна асабліва зацікаўлена ў тым, каб не дапусціць новых канфліктаў і эскалацыі ўжо наяўных, гавораць удзельнікі "Мінскага дыялогу". Дарэчы, Белтэлерадыёкампанія выступае ў ролі інфармацыйнага партнёра форуму. Тут працуе наша выязная студыя. Майму калегу Анатолю Ліпецкаму ўдалося пагаварыць з германскім экспертам Вольфгангам Зендэрам. Ён прадстаўнік найбуйнейшага палітычнага фонду ФРГ, які працуе ў цесным узаемадзеянні з партыяй Ангелы Меркель.

Пытанне: "Мінскі дыялог" - гэты форум вельмі прадстаўнічы, шмат удзельнікаў. Гэта даказвае, што імідж краіны расце?

Вольфганг Зендэр, праграмны дырэктар па Беларусі фонду імя Конрада Адэнаўэра (Германія):

"Так, вядома. Гэта тое, што я назіраю. Я прыехаў сюды ў 2015 і працую тут ужо 3 гады. Шмат чаго памянялася. Многія людзі прыязджаюць сюды ўбачыць краіну. На Захадзе мы вельмі часта бачым Беларусь вачамі СМІ. І вельмі часта - а я не хачу крытыкаваць масмедыя - мы назіраем вельмі вузкае бачанне, асабліва ў некаторых сферах. Таму мы павінны нейкім чынам дапамагчы нашым СМІ асвятліць розныя задачы, якія абмяркоўваюцца тут, у Беларусі. Замежныя госці зачараваныя Беларуссю, гасціннасцю, якую мы бачым тут. Тут праходзіць адкрыты форум - вельмі адкрытыя абмеркаванні, ніякіх абмежаванняў, вельмі высокі ўзровень арганізацыі перамоў. Усё гэта дэманструе нам сучасную Беларусь, тое, якой адкрытай яна з'яўляецца. І я вельмі ўдзячны вам за гэта".

Cегодня да форуму далучыліся прадстаўнікі арганізацый, якія ў вялікай ступені ўплываюць на геапалітычны расклад у свеце і стабільнасць рэгіёна. Гэта Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер і Джэймс Апатурай з НАТА. Іх выступленні на пленарнай сесіі выклікалі асаблівую цікавасць. Усяго ж форум сабраў каля 400 вядучых экспертаў і палітыкаў з 50 краін свету. Здымачная група АТН працягне працу на палях "Мінскага дыялогу". Падрабязнасці пра ход форуму - у нашых наступных інфармацыйных выпусках.