"Мінскі дыялог" падыходзіць да завяршэння

25 мая 2018

Падыходзіць да завяршэння трохдзённы форум "Мінскі дыялог". Зараз ідуць апошнія пленарныя пасяджэнні.

Адна з сесій прысвечаная Еўразійскаму эканамічнаму саюзу. Яго перспектывы, а таксама фінансавая бяспека могуць знайсці адлюстраванне ў выніковай дэкларацыі. Дакумент збіраюцца прыняць пасля заканчэння перамоў. Акрамя гэтага эксперты працягнуць абмяркоўваць прабелы ў рэжымах бяспекі ва Усходняй Еўропе. Большасць удзельнікаў адзначаюць безальтэрнатыўнасць "Мінскага дыялогу".

Тоні ван дэр Тогт, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных адносін Clingendael (Нідэрланды):

"У нас няма альтэрнатывы - мы ў любым выпадку прыйдзем да чагосьці дзякуючы гэтаму дыялогу. Я ўжо ўдзельнічаў у падобных дыялогах паміж ЕС і расійскімі экспертамі. Заўсёды трэба ў такія дыялогі прыцягваць урад - часам гэта бывае нялёгка. Вы ведаеце і ўкраінскі канфлікт, і інфармацыйную вайну, якая ахапіла свет. Сёння мы завем гэта гібрыдным канфліктам. Ад гэтага пакутуе столькі розных сфер, нам трэба спыніцца і падумаць, што з гэтым рабіць".

Нагадаем, што "Мінскі дыялог" сабраў пад адным дахам каля 400 экспертаў з 50 краін. Сярод іх Генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер, чыноўнікі НАТА, спецыялісты вядучых даследчых цэнтраў Еўропы і ЗША.