"Мінскі дыялог" - дзень другі

24 мая 2018

Найважнейшыя пытанні міжнароднай бяспекі сёння прадоўжаць абмяркоўваць у беларускай сталіцы. Больш за 500 вядучых экспертаў, палітыкаў і дыпламатаў з 50 краін. Акцэнт будзе зроблены на Еўрапейскім рэгіёне, а канкрэтна на адносінах паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ЕС, пасоўванні ініцыятывы "Усходняе партнёрства" і праекце "Адзін пояс - адзін шлях".

Зрэшты, галоўная тэма форуму - як разам супрацьстаяць сучасным пагрозам - не застанецца ўбаку.

"Мінскі дыялог" як пляцоўка па пошуку шляхоў дээскалацыі міжнароднай напружанасці пачаў працаваць у сакавіку 2015-га. Але такога размаху форум дасягнуў упершыню. Беларусь усё больш успрымаецца як полюс стабільнасці ў рэгіёне. Пачаць новы Хельсінкскі працэс не раз прапаноўваў беларускі лідар.