"Мінскі дыялог" - бяспека для ўсіх

9 октября 2019

Удзельнікі міжнароднай канферэнцыі сёння адзначаюць безальтэрнатыўнасць мінскай пляцоўкі. 

Вячаслаў Ніканаў, старшыня камітэта па адукацыі і навуцы Дзярждумы Расіі: "Гэта важная пляцоўка і менавіта для дыялога з заходнімі элітамі. Пры гэтым пляцоўка нейтральная або якая знаходзіцца ў больш блізкіх адносінах з Расіяй. У гэтым унікальнасць, уласна, мінскага фармату. Гэта магчымасць гаварыць з заходнімі партнёрамі не на расійскай пляцоўцы, якую многія пазбягаюць, не на заходняй пляцоўцы, дзе табе гарантаваны недружалюбны прыём, а на пляцоўцы, якую можна разглядаць як нейтральную або блізкую да Расіі". 

Брэд Фрэдэн,  дырэктар офіса Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША: "Мы хочам мець нармальныя адносіны з Беларуссю. Я думаю, усе бакі гэтага хочуць. 

Ёсць шмат сфер, дзе ў нас ёсць агульныя інтарэсы. Я думаю, вельмі важна сказаць, што мы не просім Беларусь выбіраць паміж Усходам і Захадам. Беларусь можа мець нармальныя адносіны з ЗША і такія ж нармальныя адносіны з усімі сваімі суседзямі. І гэта вельмі добра!"

Яўген Прэйгерман, кіраўнік экспертнай ініцыятывы "Мінскі дыялог": "Беларусь прапанавала вось гэтую канцэпцыю інфармацыйнага нейтралітэту і таксама нейкага пояса, кібербяспечнага пояса ў нашым рэгіёне. Гэта таксама тут і зараз змяняе пэўныя ўмовы дзеяння дзяржавы, стварае пазітыўны стымул для іншых дзяржаў, а не проста кагосьці да чагосьці заклікае. Таму я цалкам упэўнены, гэта зараз сярод дыпламатаў, сярод вайскоўцаў атрымае вельмі сур'ёзны водгук".

Галоўная мэта "Мінскага дыялога" - агульная стабільнасць, гарантамі якой могуць стаць адзіныя правілы і нормы паводзін у сферах міжнародных адносін. Мінскія перамовы - добры старт для далейшай працы сусветнай экспертнай супольнасці.