Мінскім пагадненням па Украіне спаўняецца сёння тры гады

12 февраля 2018

Галоўнае дасягненне - тое, што дзякуючы гэтым дамоўленасцям удалося спыніць вострую фазу супрацьстаяння ў Данбасе. А канкрэтна за 2017 год адчувальным поспехам стаў праведзены напярэдадні Новага года маштабны абмен палоннымі. Перамовы не спыняюцца. Два разы на месяц у Мінску абмяркоўваюць праблемы зоны канфлікту. Створаны спецыяльныя рабочыя падгрупы. На гэты момант вырашаюцца актуальныя задачы, якія датычацца надзённых праблем жыхароў рэгіёна на ўсходзе Украіны.