У Мінску праходзіць рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця

21 февраля 2018

Форум закліканы садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці. У Мінску праходзіць рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Міжнародны кангрэс сабраў дэлегацыі амаль з паўсотні краін. Ініцыятарам правядзення гэтай сустрэчы пры падтрымцы ААН выступіла наша краіна. Прэзідэнт Беларусі ў сваім прывітанні ўдзельнікам адзначыў: мерапрыемства заклікана садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці. У працы форуму прыняла ўдзел Першы намеснік Генсакратара ААН. Аміна Махамед высока ацаніла ролю Беларусі ў рэалізацыі глабальных ініцыятыў.

Аміна Махамед, першы намеснік генеральнага сакратара ААН: 

"Беларусь пачала з добрага ўзроўню - вы рэалізавалі Мэты развіцця тысячагоддзя. Ініцыятыва, якая прадпрымаецца ўрадам вашай краіны, - гэта тое лідарства, якое нас радуе. Важна, што вам атрымліваецца дайсці літаральна да кожнага грамадзяніна. У Беларусі я ўбачыла шмат добрых ініцыятыў. Вы натхняеце сваімі ідэямі і іншыя краіны на вырашэнне глабальных пытанняў разам".

На форуме таксама адбылася цырымонія гашэння канверта з лагатыпамі Мэт устойлівага развіцця.