Мінская вобласць падводзіць вынікі выбараў

12 октября 2015

Выбары Прэзідэнта у Мінску і цэнтральным рэгіёне арганізаваны на высокім узроўні, поўнасцю адпавядалі дэмакратычным стандартам і прайшлі ў спакойнай абстаноўцы. Гэта сёння заявілі ў Мінскай гарадской і абласной выбарчых камісіях. Адзначана высокая яўка выбаршчыкаў у сталіцы - 74 %. У галоўнай палітычнай падзеі ўдзел прынялі амаль 970 тысяч мінчан.

Дзмітрый Шаўцоў, старшыня Мінскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі: "Мінск прыняў актыўны ўдзел - гэта 74,3 %. Найбольш актыўныя - Першамайскі, Фрунзенскі і Цэнтральны раёны. Але агульная тэндэнцыя даволі роўная па ўсіх раёнах Мінска. Сёння звесткі ў цэлым яшчэ папярэднія, раённыя камісіі зацвярджаюць пратаколы і перададуць іх у гарадскую камісію. Пасля таго як мы іх падагульнім, усё перададуць у ЦВК".

Актыўна галасавала і Мінская вобласць. Усяго было арганізавана больш за тысячу участкаў. Аддаць свой голас прыйшло амаль 90 % выбаршчыкаў.

Віктар Хацееў, старшыня Мінскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі: "Калі гаварыць пра асобныя рэгіёны вобласці, то актыўна сябе выявілі жыхары Валожынскага, Клецкага, Лагойскага, Любанскага, Старадарожскага раёнаў, горада Салігорска. Галасаванне было арганізавана на 1032 участках, абстаноўка і дзелавая, і святочная, таму што выбары - гэта заўсёды свята. Бо выбар - гэта ўнёсак кожнага ў моцную і квітнеючую Беларусь".

Канчатковая і больш поўная інфармацыя наконт вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з'явіцца ў пятніцу, 16 кастрычніка, і будзе агучана на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.