Мінск высока цэніць узровень палітычнага дыялога з Ерэванам

5 февраля 2020
Аб гэтым заявіла кіраўнік Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з паслом Арменіі Арменам Гевандзянам. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва. Летась тавараабарот паміж краінамі значна вырас. І зараз партнёры ставяць перад сабою ўжо наступную планку. Беларусь можа прапанаваць новыя сферы, у прыватнасці, супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій. Для прасоўвання праектаў важная парламенцкая падтрымка - гэта асабліва адзначалася падчас сустрэчы.