Мінск упершыню прыме Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы

30 октября 2018

У беларускую сталіцу прыбываюць удзельнікі, сярод іх кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў. Ужо прыляцеў прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян. Сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі пачнецца заўтра і прадоўжыцца да чацвярга. Тэмамі традыцыйна з'яўляюцца сусветныя і рэгіянальныя канфлікты, а таксама шляхі іх вырашэння. Дарэчы, цікавасць да мерапрыемства выказалі дзясяткі замежных СМІ, у тым ліку і найбуйнейшыя сусветныя і рэгіянальныя масмедыя - ТАСС, Reuters, Bloomberg, Washington Post , NBC, Deutsche Welle, Die Zeit і іншыя.