Мінск стаў найбуйнейшай пляцоўкай палітычнага дыялогу

31 октября 2018

У Палацы Незалежнасці ў гэтыя хвіліны праходзіць сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Абмяркоўваць складаныя пытанні архітэктуры бяспекі ў рэгіёне і свеце прыехалі больш як сто аўтарытэтных палітыкаў: кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, міністры замежных спраў некалькіх еўрапейскіх краін, кіраўнікі міжнародных арганізацый і эксперты. У адкрыцці міжнароднага форуму і дыскусійнай сесіі "Адносіны Усход - Захад" прыняў удзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Пералік праблем для абмеркавання - болевыя пункты рэгіёна ад рознагалоссяў па лініі Усход - Захад да канфлікту ва Украіне. Відавочна, што ўсяму еўрапейскаму рэгіёну патрэбныя новыя дамоўленасці па бяспецы, тым больш актуальнай уяўляецца ініцыятыва беларускага лідара "Хельсінкі-2".

Падчас міжнароднага форуму пройдуць чатыры дыскусійныя сесіі, яны будуць прысвечаныя мінскаму працэсу, адносінам паміж Усходам і Захадам, кантролю над узбраеннямі і ўмацаванню даверу, а таксама рэгіянальным канфліктам.