Пра тое, што Мінск адкрыты да дыялогу з Саветам Еўропы, гаварылі сёння і на сустрэчы Андрэа Рыгоні са спікерам Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Наша краіна зацікаўлена ў развіцці ўзаемадзеяння для вывучэння вопыту і збліжэння заканадаўства з еўрастандартамі. Андрэа Рыгоні адзначыў значны прагрэс у адносінах Мінска і Савета Еўропы за апошнія два гады. Ад імя ПАСЕ ён падзякаваў беларускаму боку за тое, што было зроблена для развіцця гэтага ўзаемадзеяння. Беларусь прыняла нацыянальны план у галіне правоў чалавека, запрашала місію назіраць за прэзідэнцкімі і парламенцкімі выбарамі.
Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:
"Наша краіна паступова далучаецца да міжнародных дамоў Савета Еўропы, прымае паўнапраўны ўдзел у іх рэалізацыі. Мы, вядома, зацікаўлены ў шматбаковым супрацоўніцтве з Саветам Еўропы і не толькі ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека, але і ў такіх пытаннях як эканоміка, інвестыцыі, пытанні барацьбы з карупцыяй, у гандлі людзьмі, чысціні ў спорце".
Сёння Андрэа Рыгоні прысутнічаў на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях смяротнай кары. Нараўне з дэпутатамі гэта пытанне абмяркоўвалі і прадстаўнікі дыпмісій і міжнародных арганізацый. Пакуль у беларускім грамадстве няма адзінай пазіцыі па пытанні аб выключнай меры пакарання.













