Мінск адкрыты да дыялогу з Саветам Еўропы

23 марта 2017

Пра тое, што Мінск адкрыты да дыялогу з Саветам Еўропы, гаварылі сёння і на сустрэчы Андрэа Рыгоні са спікерам беларускага парламента Уладзімірам Андрэйчанкам. Наша краіна зацікаўлена ў развіцці ўзаемадзеяння перш за ўсё для вывучэння вопыту і збліжэння заканадаўства з еўрапейскімі стандартамі. Летась беларускі ўрад прыняў нацыянальны план у галіне правоў чалавека. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў пройдзе пасяджэнне рабочай групы па пытаннях смяротнай кары.

Андрэа Рыгоні заявіў аб значным прагрэсе ў адносінах Мінска і Савета Еўропы за апошнія два гады. Ад імя ПАСЕ ён падзякаваў беларускаму боку за тое, што было зроблена для развіцця гэтага ўзаемадзеяння.