Мінск і Варшава плануюць вывесці партнёрскія адносіны на новы ўзровень

12 февраля 2019

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі знаходзіцца ў Польшчы з афіцыйным візітам. У праграме перамовы з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам, сустрэчы з прадстаўнікамі сейма, сената і Міністэрства замежных спраў. Як чакаецца, бакі абмяркуюць гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў адукацыі, навуцы, культуры і іншых сферах. Асаблівая ўвага - ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні адносін. Таксама чакаецца падпісанне дагавора паміж краінамі аб сацыяльным забеспячэнні.