Мінск і Масква знайшлі разуменне па большасці пытанняў інтэграцыйнага парадку

22 июня 2019
Аб гэтым напярэдадні заявіў кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Румас па выніках перамоў са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым у Мінску. У фокусе ўвагі - двухбаковыя адносіны Беларусі і Расіі. Першым чынам - узгадненне праграмы дзеянняў саюзнікаў па паглыбленні інтэграцыі. Да лістапада бакі павінны прывесці да аднаго назоўніка ўсе інтэграцыйныя дарожныя карты. Яны прапісаныя па сектарах эканомікі.

Роўныя ўмовы гаспадарання - гэта і адзіныя падыходы ў падаткаабкладанні, і элементы бюджэтнай палітыкі, і роўныя цэны на энерганосьбіты, - удакладніў прэм'ер. 

Максімальна зблізіць пазіцыі ў рамках "двойкі" - такую задачу перад урадамі паставілі кіраўнікі дзяржаў. Для гэтага створаная расійска-беларуская рабочая група правяла рэвізію Дагавора аб Саюзнай дзяржаве 1999 года.