Мінск і Лондан зацікаўлены ў далейшым развіцці двухбаковых адносін, а таксама ў прасоўванні ініцыятыў, накіраваных на паслабленне напружанасці ў рэгіёне, паведамляе прэс-служба МЗС па выніках візіту кіраўніка ведамства Уладзіміра Макея ў Злучанае Каралеўства. У Лондане міністр сустрэўся з кіраўніком брытанскага форын-офіса Барысам Джонсанам, дзяржаўным міністрам па справах Еўропы і Амерыкі Аланам Дунканам і дзяржміністрам па гандлёвай палітыцы Грэгам Хэндсам. Адным з вынікаў перамоў стала падпісанне дакумента аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Ён прадугледжвае стварэнне міжурадавага гандлёвага дыялогу для садзейнічання далейшаму развіццю ўзаемнага гандлю і інвестыцый. Адзначым, Вялікабрытанія з'яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Апошнія некалькі гадоў Туманны Альбіён займае трэцяе месца па экспарце беларускіх тавараў і другое па аб'ёме прыцягнутых у эканоміку Беларусі прамых замежных інвестыцый.
Мінск і Лондан зацікаўлены ў далейшым развіцці двухбаковых адносін
28 марта 2018













