Мінск і Лісабон сталі бліжэй у палітыцы і эканоміцы

12 апреля 2018

У сталіцы Партугаліі прайшлі двухбаковыя кансультацыі паміж МЗС. Як адзначыў намеснік кіраўніка МЗС нашай краіны Алег Краўчанка, перамовы дазволілі закласці прававы падмурак для развіцця эканамічных сувязяў і палітычнага ўзаемадзеяння.

Вынікам кансультацый стала падпісанне двух дакументаў - міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве і дамоўленасці паміж міністэрствамі замежных спраў аб правядзенні палітычных кансультацый.