Мінск рыхтуецца да правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы

18 июня 2018

Заўтра ўдзел у саміце прымуць лідары Беларусі і Расіі. Перад сустрэчай пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У вузкім складзе лідары абмяркуюць стан і перспектывы двухбаковых адносін, рэалізацыю сумесных праектаў, узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах і на міжнародных пляцоўках.

Парадак дня пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета ўключае каля дзясятка пытанняў: вынікі эканамічнага супрацоўніцтва за мінулы год, выкананне бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2016 і праграмы ўзгодненых дзеянняў у знешняй палітыцы. У выніку чакаецца падпісанне некалькіх дакументаў.