Міністры замежных спраў Беларусі і Францыі абмяняліся пасланнямі да 25-годдзя са дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі

25 января 2017

Міністры замежных спраў Беларусі і Францыі абмяняліся пасланнямі да 25-годдзя са дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Віншавальны ліст Уладзіміра Макея ў адрас яго калегі Жан-Марка Эйро перадаў пасол нашай краіны ў Францыі Павел Латушка. "Сёння мы маем найбольш спрыяльны за апошнія гады кантэкст адносін паміж краінамі, які неабходна выкарыстоўваць у поўнай меры для паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва ў імя росквіту і дабрабыту нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.