Міністра замежных спраў Ірака сустракалі сёння ў беларускім МЗС

9 апреля 2015

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі ўвесь комплекс супрацоўніцтва і акрэслілі шэраг канкрэтных крокаў па актывізацыі кааперацыі. Адзін з іх - іракскія інвестыцыі. Бізнесмены гэтай краіны гатовыя ўкладваць у беларускія прадпрыемствы. А для гэтага неабходна спрашчэнне візавага рэжыму, прамыя авіязносіны паміж сталіцамі і адкрыццё беларускага консульства ў Багдадзе.

І сёння быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам па справах моладзі і спорту Ірака і Міністэрствам спорту і турызму Беларусі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне спорту. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў кіраўнік ведамства Аляксандр Шамко.