Міністр абароны КНР Вэй Фэнхэ сёння наведае Беларусь

5 апреля 2018

Гэта першы візіт кітайскага чыноўніка ў нашу краіну пасля яго нядаўняга прызначэння на пасаду. У Мінску высокі госць сустрэнецца з кіраўніцтвам абароннага ведамства Беларусі, таксама запланаваная серыя перамоў. Вэй Фэнхэ абмяркуе з беларускімі калегамі развіццё адносін, супрацоўніцтва ў ваеннай сферы і сітуацыю ў рэгіёне і свеце.