Міністр замежных спраў Егіпта прыбывае ў Беларусь з двухдзённым візітам

27 августа 2017

Міністр замежных спраў Егіпта прыбывае сёння ў Беларусь з двухдзённым візітам. Самех Шукры у нашай краіне ўпершыню. Запланаваны шэраг сустрэч высокага ўзроўню, у тым ліку ў Нацыянальным сходзе Беларусі і МЗС. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні пашырэння беларуска-егіпецкага ўзаемадзеяння, уключаючы ход выканання дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках візіту Прэзідэнта Беларусі ў Егіпет у студзені.