Міністр замежных спраў Беларусі сустрэўся з дзяржсакратаром Ватыкана

13 марта 2015

Бягучае супрацоўніцтва, а таксама перспектывы яго далейшага ўмацавання з дзяржсакратаром Ватыкана абмеркаваў сёння і міністр замежных спраў Беларусі. Прадстаўнік Святога прастола яшчэ перад прыбыццём у Мінск выказаў надзею, што яго візіт падтрымае дыпламатычныя намаганні беларускіх улад, накіраваныя на мірнае ўрэгуляванне крызісу ва Украіне. Як адзначыў сёння Уладзімір Макей, прыезд кардынала - знакавая падзея для Беларусі. У сваю чаргу П'етра Паралін сказаў, што гэты візіт дазволіць яму лепш пазнаёміцца з краінай і яе народам.