МЗС рэкамендуе грамадзянам нашай краіны ўстрымацца ад наведвання Мальдыў

8 февраля 2018

З-за адсутнасці дыппрадстаўніцтва Беларусі на Мальдывах МЗС рэкамендуе грамадзянам нашай краіны ўстрымацца ад наведвання астравоў. Нагадаем, там зараз уведзены 15-дзённы рэжым НЗ. Найбліжэйшае пасольства Беларусі - у Нью-Дэлі, а гэта прыкладна 2 тысячы 800 кіламетраў ад сталіцы Мальдыў.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі:

«На Мальдывах таксама няма дыппрадстаўніцтва Расіі. Акрэдытаванае на гэту краіну пасольства Расіі знаходзіцца ў Каломба – гэта ў Шры-Ланцы. Гэта таксама даволі далёка, прыкладна 800 кіламетраў. Тым не менш калі з-за абстаноўкі на Мальдывах хтось з грамадзян апынецца у складанай сітуацыі, то яны могуць звяртацца па дапамогу ў гэтыя дыпмісіі».

5 лютага прэзідэнт краіны Абдула Ямін увёў рэжым надзвычайнага становішча, пасля таго як Вярхоўны суд адмяніў прысуд шэрагу палітычных лідараў, уключаючы экс-кіраўніка Махамеда Нашыда, і распаўсюдзіў інфармацыю аб магчымым імпічменце Яміна.