МЗС пракаменціраваў пасяджэнне "нармандскай чацвёркі"

20 октября 2016

Пасяджэнне "нармандскай чацвёркі", якое прайшло напярэдадні ў Берліне, пракаменціравалі ў МЗС нашай краіны.

Начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык заявіў, што Беларусь вітае любы прагрэс, які спрыяе спыненню кровапраліцця на ўсходзе Украіны.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Мы рады вітаць любы прагрэс, які будзе спрыяць спыненню кровапраліцця і прасоўванню на шляху да мірнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны. Як падкрэслілі ўдзельнікі ўчорашніх перамоў, мінскія дамоўленасці па-ранейшаму з'яўляюцца асновай гэтага працэсу".

Дзмітрый Мірончык адзначыў, што беларускі бок зробіць усё, што ад яго залежыць, усё магчымае для таго, каб праца перагаворшчыкаў на мінскай пляцоўцы ўнесла свой уклад у гэты працэс.