МЗС Беларусі: Выхад ЗША з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці можа прывесці да развалу сістэмы міжнародных пагадненняў у галіне бяспекі

4 февраля 2019

"Выхад ЗША з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці можа прывесці да развалу сістэмы міжнародных пагадненняў у галіне бяспекі, раззбраення і кантролю над узбраеннямі", - заявілі ў МЗС Беларусі. І такая сітуацыя можа выклікаць эскалацыю канфліктнага патэнцыялу і новы віток гонкі ўзбраенняў. У МЗС перакананыя, што ў рамках прафесійнага і ўзаемапаважлівага дыялогу зацікаўленых бакоў, трэба захаваць дагавор. Раней ЗША афіцыйна апавясцілі наша знешнепалітычнае ведамства аб сваім рашэнні выйсці з дагавора праз шэсць месяцаў.

Сёння сітуацыю пракаменціравала міністр замежных спраў Аўстрыі:  Карын Кнайсль заявіла, што рашэнне ЗША выйсці з Дагавора  аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці дае падставу для занепакоенасці  аб пачатку новай гонкі ядзерных узбраенняў. Паводле слоў дыпламата, падпісанне дагавора ў 1987 годзе  адзначыла пачатак вялікай  "адлігі" ў адносінах ЗША і Расіі, і Маскве і Вашынгтону неабходна "прыкласці намаганні"   для яго захавання.