МЗС Беларусі: Улады зрабілі захады па павышэнні празрыстасці выбарчага працэсу

15 сентября 2016

У Беларусі ў мінулую нядзелю прайшлі парламенцкія выбары. Акрэдытацыю прадстаўнікоў замежных СМІ для асвятлення электаральнай кампаніі ажыццяўляла Міністэрства замежных спраў. У нас працавалі больш за 300 журналістаў з 27 краін.

У МЗС Беларусі выказалі ўпэўненасць, што беларускія ўлады зрабілі захады па павышэнні празрыстасці выбарчага працэсу і забяспечылі поўны доступ журналістаў да працэсу выбараў.