МЗС Беларусі зняла абмежаванні на колькасць супрацоўнікаў амерыканскага пасольства

4 марта 2019

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Джорджам Кентам аб’явіў пра зняцце абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў амерыканскага пасольства ў нашай краіне. У МЗС Беларусі выказалі надзею, што гэты крок будзе спрыяць нармалізацыі адносін паміж краінамі. Таксама бакі абмяняліся меркаваннямі наконт актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.