МЗС Беларусі разлічвае, што новы пасол Расіі зможа больш эфектыўна вырашаць пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння

24 августа 2018

МЗС Беларусі разлічвае, што новы пасол Расіі ў нашай краіне Міхаіл Бабіч дзякуючы статусу спецпрадстаўніка прэзідэнта Расійскай Федэрацыі зможа больш эфектыўна і аператыўна вырашаць комплекс пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы. Гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Беларусі Анатоль Глаз. Міністэрства замежных спраў нашай краіны таксама падзякавала за працу былому расійскаму паслу Аляксандру Сурыкаву, які займаў гэтую пасаду з 2006 года.