МЗС Беларусі пракаменціраваў інфармацыю аб здыманні абмежаванняў на колькасць амерыканскіх дыпламатаў

11 января 2019

Як адзначыў прэс-сакратар ведамства, сапраўды адбыліся тэлефонныя размовы паміж кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў і Дзярждэпартаментам ЗША. Абмяркоўваліся розныя аспекты беларуска-амерыканскіх адносін, у тым ліку магчымасць іх паляпшэння. Паводле правіл дыпламатычнай этыкі, дэталёвы змест гэтых размоў не выдаецца, адзначыў Анатоль Глаз.

Адзначым, інфармацыю аб перамовах раней размясціў часопіс Foreign Policy. Выданне напісала, што падчас размовы кіраўнік МЗС Беларусі праінфармаваў амерыканскі бок аб здыманні абмежавання на колькасць амерыканскіх дыпламатаў, якім дазволена працаваць на тэрыторыі краіны. У Дзярждэпартаменце гэту інфармацыю каменціраваць адмовіліся.