МЗС Беларусі заклікала сваіх дыпламатаў актывізаваць працу

23 мая 2014
МЗС Беларусі заклікала сваіх дыпламатаў актывізаваць працу з СНД, а таксама з дзяржавамі Афрыкі і Амерыкі. На гэта кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей звярнуў увагу на пашыранай нарадзе з саветнікамі па гандлёва-эканамічных пытаннях загранустаноў.

Міністр нагадаў, што асноўнай мэтай Праграмы дзейнасці ўрада Беларусі з'яўляецца дасягненне ў наступным годзе дадатнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі памерам пяцісот мільёнаў долараў. Пры гэтым Уладзімір Макей падкрэсліў, што другі год запар экспарт беларускай прадукцыі зніжаецца. У сувязі з гэтым у МЗС вярнуліся да практыкі правядзення сустрэч з прадстаўнікамі загранустаноў Беларусі.