МЗС Беларусі патрэбавала спынення акцый у дачыненні беларускіх дыпмісій ва Украіне

26 ноября 2020

Сёння ў МЗС Беларусі выкліканы пасол Украіны ў Мінску Ігар Кізім. Украінскаму дыпламату ўручана нота, у якой наш бок выказаў рашучы пратэст у сувязі з бесперапыннай серыяй антыбеларускіх акцый у дачыненні пасольства Беларусі ў Кіеве. У МЗС патрэбавалі гарантаваць на належным узроўні бяспеку дыпмісіі ў адпаведнасці з нормамі Венскай канвенцыі.

Адзначана, што супрацьпраўная дзейнасць радыкальных элементаў ля будынка беларускага пасольства ва Украіне стварае непасрэдную пагрозу для яе функцыянавання. Беларусь чакае рэакцыі ўкраінскага боку і ў сувязі з правакацыямі, якія мелі месца ў дачыненні Ганаровага консульства нашай краіны ў Львове, і зыходзіць з таго, што акты вандалізму будуць належным чынам расследаваны.