МЗС Беларусі адзначыла агрэсіўны характар рэзалюцыі Еўрапарламента

17 сентября 2020
Еўрапарламент сёння прагаласаваў за рэзалюцыю, што заклікае структуры Еўрапейскага саюза ўвесці жорсткія санкцыі супраць прадстаўнікоў улад Беларусі. Сярод рэкамендацый  павелічэнне фінансавання  незалежных ад дзяржавы грамадскіх інстытутаў, прыпыненне перамоў аб прыярытэтах еўрапейскага партнёрства і спыненне крэдытаванне Еўрапейскім інвестыцыйным банкам і ЕБРР. Адзначаецца, што прыняты дакумент адносіцца да разраду "незаканадаўчых", носіць рэкамендацыйны характар і неабавязковы да выканання інстытутамі ЕС і ўрадамі дзяржаў-удзельнікаў. 

У Беларусі расцанілі заяву Еўрапарламента як сведчанне неразумення працэсаў, якія адбываюцца ў нашай краіне. У заяве МЗС сказана, што дакумент носіць "яўна агрэсіўны характар і не змяшчае ні аднаго канструктыўнага альбо ўзважанага тэзіса": 

"Мы расчараваныя тым, як Еўрапарламент, што пазіцыянуе сябе ў якасці сур'ёзнай, аб'ектыўнай і дэмакратычнай структуры, не змог знайсці ў сабе палітычнай волі зазірнуць далей за свой нос, пераадолець аднабокасць і не стаць заложнікам ходкіх штампаў. На жаль, мы таксама пераканаліся ў неразуменні працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі,  і абсалютнай адарванасці ад рэалій, за што дадзены орган часта крытыкуюць грамадзяне ўнутры самога ЕС. Характэрна, што дакумент носіць яўна агрэсіўны характар і не змяшчае ні аднаго канструктыўнага альбо ўзважанага тэзіса".

МЗС таксама заклікаў Еўрапарламент задумацца аб тым, як рэальна падтрымаць суверэнітэт, незалежнасць і стабільнасць Беларусі, чым зрабіць уклад ва ўстойлівае развіццё свайго ж еўрапейскага кантынента.
 

У Маскве раскрытыкавалі рэзалюцыю Еўрапарламента 


Адрэагавала і Масква. Там раскрытыкавалі рэзалюцыю Еўрапарламента як падтрымку беларускай апазіцыі. Кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Канстанцін Касачоў назваў дакумент "бесцырымонным умяшаннем у беларускія справы, непрыкрытым і цынічным, як бы яно ні прыкрывалася развагамі аб дэмакратыі".