Міністэрства замежных спраў Беларусі асуджае спробу замаху на прэзідэнта Венесуэлы

6 августа 2018

Мінск расцэньвае інцыдэнт як варварскі і бесчалавечны акт тэрарызму. У знешнепалітычным ведамстве заклікаюць вырашаць палітычныя рознагалоссі выключна мірным шляхам. Дыпламаты таксама пажадалі хутчэйшага выздраўлення ўсім пацярпелым.

Нагадаем, напярэдадні на праспекце Балівара ў Каракасе падчас парада да трыбуны прэзідэнта Нікаласа Мадуры накіраваліся некалькі квадракоптараў з выбухоўкай. Іх удалося перахапіць, але прылады ўсё ж спрацавалі. Параненыя сямёра гвардзейцаў, сам лідар не пацярпеў. Улады Венесуэлы заявілі, што некалькі непасрэдных удзельнікаў замаху затрыманыя.