МЗС Беларусі асуджае чарговую спробу неканстытуцыйнага захопу ўлады ў Венесуэле

2 мая 2019

Дзеянні апазіцыі ў лацінаамерыканскай краіне пагаршаюць і дэстабілізуюць сітуацыю, падкрэслілі ў ведамстве. Праблемы, што стаяць перад Каракасам, Мінск заклікае вырашаць выключна мірным шляхам у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны. На гэтым тыдні падчас вулічных сутыкненняў, згодна з непацверджанымі звестакамі, пацярпелі каля 70 чалавек. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура распарадзіўся пачаць расследаванне падзей і выказаў гатоўнасць прыняць спецыяльны план змяненняў у сістэме кіраўніцтва краінай.