МЗС Беларусі занепакоены ростам напружанасці ў Сірыі

10 октября 2019

За ростам напружанасці на паўночным усходзе Сірыі сочыць і Беларусь. МЗС нашай краіны лічыць важным, каб усе бакі дзейнічалі ў ручве сумесных дамоўленасцяў, дасягнутых у рамках астанінскага працэсу, і пазбягалі дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне. Знешнепалітычнае ведамства заклікае ў экстранным парадку вярнуцца да дыялогу з мэтай пошуку палітычных спосабаў урэгулявання крызісу пры павазе тэрытарыяльнай цэласнасці арабскай рэспублікі.