МЗС Беларусі аб міжнародных ацэнках парламенцкіх выбараў

19 ноября 2019
На выбары, што прайшлі,  Беларусь запрасіла рэкордную колькасць міжнародных назіральнікаў, выявіўшы максімальную транспарэнтнасць. Пра гэта гаворыцца ў каментарыі прэс-сакратара МЗС нашай краіны аб міжнародных ацэнках парламенцкіх выбараў у Беларусі. Анатоль Глаз адзначыў, што, на думку многіх з іх, выбарчая кампанія прайшла спакойна, арганізавана, адкрыта, галосна і на канкурэнтнай аснове, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і нашымі міжнароднымі абавязацельствамі. Гэта пацвярджаецца, у прыватнасці, заявамі місій СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. МЗС выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што місіі АБСЕ не ўдалося цалкам адысці ад палітызаваных ацэнак, і нагадаў, што  "не існуе ідэальных выбарчых сістэм і пры жаданні можна знайсці недахопы ў любым выбарчым працэсе  ў любой краіне на прасторы АБСЕ".

  Каментарый прэс-сакратара МЗС Беларусі аб міжнародных ацэнках парламенцкіх выбараў.

Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі:  "Мы неаднаразова гаварылі нашым заходнім партнёрам, што гатовыя да канструктыўнай крытыкі, але ніколі не прымем беспадстаўнае і татальнае шальмаванне, а нашы выбарчыя працэдуры і заканадаўства калі і будуць удасканальвацца, то не па нечай указцы, а па запытах нашага грамадства і эвалюцыйным шляхам. Мы праводзім выбары для сваёй краіны і народа, а не каб дагадзіць знешнім сілам".


Тэгі:

#Выборы 2019