МЗС Беларусі пачало акрэдытоўваць журналістаў на сесію ПА АБСЕ ў Мінску

18 мая 2017

Асамблея пройдзе з 5 па 9 ліпеня ў Мінску. Гэта будзе адзін з самых буйных міжнародных форумаў у Беларусі сёлета.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі, прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Традыцыйна пасяджэнні сесіі ПА АБСЕ шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі. Мяркуем, што і гэты год не стане выключэннем. Ужо зараз замежныя журналісты могуць звяртацца ў МЗС для атрымання акрэдытацыі на мерапрыемства. Уся неабходная для гэтага інфармацыя даступная на сайце нашага ведамства".

МЗС Беларусі разам з Міжнародным сакратарыятам ПА АБСЕ гатова рабіць усё магчымае для таго, каб забяспечыць камфортныя ўмовы для працы прадстаўнікоў замежных і айчынных СМІ падчас сесіі ПА АБСЕ.