МЗС Беларусі: Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу для пераадолення супярэчнасцей у Балівіі

11 ноября 2019
Беларусь выступае за наладжванне агульнанацыянальнага дыялогу для пераадолення супярэчнасцей у Балівіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў, размешчанай на сайце ведамства.

Рознагалоссі ў балівійскім грамадстве не павінны станавіцца падставай для супрацьпраўных дзеянняў, якія вядуць да непрадказальных наступстваў. Сітуацыя, якая склалася,  павінна вырашыцца выключна мірным шляхам у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны, падкрэслілі ў МЗС.

"Зыходзім з неабходнасці вырашэння сітуацыі выключна мірным шляхам, у рамках прававога поля і Канстытуцыі краіны. Рознагалоссі ў балівійскім грамадстве не павінны станавіцца падставай для супрацьпраўных дзеянняў, што вядуць да непрадказальных наступстваў. Выказваем падтрымку ўсім намаганням, накіраваным на аднаўленне агульнанацыянальнай згоды ў Балівіі, і спадзяёмся, што ў самыя кароткія тэрміны там усталююцца мір і стабільнасць".

Нагадаем, Прэзідэнт Балівіі  Эва Маралес  на фоне масавых пратэстаў падаў у адстаўку. У сваім звароце ён назваў вымушаную меру спосабам супакоіць сітуацыю.