МЗС: Беларусь з трывогай назірае за эскалацыяй канфлікту паміж Індыяй і Пакістанам

28 февраля 2019

Беларусь з трывогай назірае за эскалацыяй канфлікту паміж Індыяй і Пакістанам. Як заявілі ў МЗС нашай краіны, "Беларусь паслядоўна праводзіць міралюбную знешнюю палітыку, прынцыпова выступаючы за вырашэнне любых спрэчных сітуацый выключна мірным шляхам". Сёння Пакістан часова прыпыніў рух цягнікоў у Індыю. У афіцыйнай заяве гаворыцца, што "цягнік, які курсіуе паміж гарадамі Лахор і Атары, адновіць рух адразу пасля таго, як сітуацыя з бяспекай палепшыцца". Нагадаем, раніцай індыйская армія адказала агнём на начны абстрэл пакістанскімі вайскоўцамі. Мінамётная атака працягвалася каля гадзіны. Інфармацыі аб ахвярах няма.

Учора Пакістан збіў два ваенныя самалёты Індыі. У выніку загінулі тры чалавекі, аднаму пілоту ўдалося катапультавацца, яго захапілі ў палон. Прэм'ер-міністр Пакістана паабяцаў вызваліць індыйскага лётчыка ўжо заўтра.