МЗС: Беларусь не мае патрэбы ў павучаннях Еўрасаюза

24 марта 2021
Беларусь не мае патрэбы ў павучаннях Еўрасаюза, які спрабуе расказаць яе грамадзянам, як ім жыць у сваёй краіне. Такі адказ прагучаў у каментарыі МЗС Беларусі на рэзалюцыю Савета ААН па правах чалавека  наконт сітуацыі ў рэспубліцы. Мінск назваў гэта чарговым фарсам на тэму "асуджаем Беларусь", разыграным Еўрасаюзам. Прычым, штампуюцца такія так бы мовіць дакументы з зайздроснай рэгулярнасцю і пладавітасцю.

МЗС: няўжо ААН няма куды траціць сродкі?


Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС Беларусі, звярнуў увагу на тое, што рашэнне СПЧ было прынята супраць правіл працэдуры - меншасцю, а не большасцю галасоў. Да таго ж гэтая адыёзная рэзалюцыя будзе каштаваць бюджэту ААН больш чым 2,5 млн долараў. І пойдуць яны на аплату зарплат і падарожжаў персаналу.