Міжнародная канферэнцыя па барацьбе з тэрарызмам у Мінску. Меркаванні ўдзельнікаў

3 сентября 2019
У вялікім міжнародным дыялогу, па сутнасці, пра глабальную бяспеку прымаюць удзел прадстаўнікі каля паўсотні краін. Нашы карэспандэнты ўжо паспелі пагаварыць з удзельнікамі канферэнцыі. І вось іх меркаванні.

Раві Батра, эксперт (ЗША): "Я быў вельмі ўражаны прамовай Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Мне здавалася, ён гаворыць менавіта мне. Ён вопытны лідар на сусветнай сцэне і ўмее заклікаць да дзеяння. Яго прамова для мяне  заклік. І заклік для кіраўнікоў па ўсім свеце, што мы можам зрабіць лепш".

Габрыэла Куэвас Баран, Старшыня Міжпарламенцкага саюза: "Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка  ажыццяўляе шматбаковы падыход да вырашэння глабальных праблем, у тым ліку на лакальным узроўні. Правядзенне гэтай канферэнцыі ў Беларусі  мае вялікае значэнне, паколькі ваша краіна дэманструе ўсім міралюбнасць і талерантнасць. Яго прамова вельмі важная, паколькі дае зразумець, што палітыкі пераходзяць ад слоў да дзеянняў. Гэта вельмі важна". 

Лукаш Парызек, Дзяржсакратар Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі: "Я вельмі рады, што гэта канферэнцыя не будзе займацца толькі глабальным або тэарэтычным падыходам да тэрарызму, а напрамую канкрэтна новымі тэхналогіямі, як яны ўплываюць на сённяшнюю барацьбу з тэрарызмам, як імі тэрарыстычныя групы злоўжываюць".